ФК «Віцебск»: На якой мове павінен весці матчы дыктар?

ФК «Віцебск» на афіцыйным сайце размясціў новую апытанку для сваіх заўзятараў.

09.04.2013 / 10:49

На пытанне «На якой мове павінен весці матчы дыктар?» ёсць тры варыянты адказаў: «беларуская», «расійская» і «непрынцыпова».

Пакуль што за беларускую і расійскую мовы прагаласавала прыкладна аднолькавая колькасць чалавек.