Цяпер у Беларусі можна тэлефанаваць і на таксафоны

Але пакуль не на ўсе.

13.08.2007 / 12:43

Філіял «Менская гарадзкая тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам» увёў у досьледную эксплюатацыю паслугу «Ўваходная сувязь на таксафон». Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аддзеле маркетынгу прадпрыемства.

Тут расказалі, што тасафон з уваходнай сувязьзю ёсьць незамянімым сродкам сувязі ў багата якіх жыцьцёвых сытуацыях. Ён асабліва запатрабаваны ў больніцах, навучальных установах, базах адпачынку, інтэрнатах. Неабходная такая паслуга паўсюль, дзе няма стацыянарнага тэлефона. З такога таксафона менчукі могуць самі набраць сваякоў, сяброў і папрасіць іх перазваніць, ці могуць дамовіцца, што ў пэўны час падыдуць да таксафона і будуць чакаць званка.

Упершыню таксафоны з уваходнай сувязьзю зьявіліся ў Берасьцейскай вобласцьці. З 1 жніўня такая паслуга аказваецца ва ўсіх абласьцях.

У Менску ўваходныя званкі могуць прымаць 133 з 4590 таксафонаў. Над таксафонамі з уваходнай сувязьзю разьмешчаныя налепкі «Таксафон з уваходнай сувязьзю» і ягоны нумар.

Адрасы і нумары такіх таксафонаў можна даведацца на сайце МГТС і па даведцы 130.

Аплочвае паслугу той, хто тэлефануе на таксафон, па такіх самых тарыфах, што і для звычайнага тэлефона. Тэлефанаваць можна і з мабільных тэлефонаў па тарыфах свайго апэратара.

Паводле БЕЛТА