Мінчук скраў мяккую цацку ў гандлёвым цэнтры, яго шукае міліцыя + фота злодзея

11.04.2013 / 12:49

Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС Мінска адшукваецца малады чалавек.

У канцы лютага малады чалавек зайшоў у бокс аднаго з гандлёвых цэнтраў Савецкага раёна і, скарыстаўшыся няўважлівасцю прадаўца, схапіў мяккую цацку і кінуўся наўцёкі. Прадавец яго дагнаць не змагла. Кошт цацкі ацэньваецца ў 500 тыс. рублёў.

Прыкметы: на выгляд 23-25 ​​гадоў, рост 170--175 см, хударлявы, валасы светлыя, твар авальны бледны. Быў апрануты ў шэрую куртку, светлыя штаны, туфлі чорныя з вузкімі насамі.

Калі што-небудзь вядома пра яго, просьба звярнуцца ў Савецкае РУУС Мінска па тэлефонах: 8 (017) 292-02-02 або 102.