Лукашэнка: Пасяўную трэба праводзіць імгненна

12.04.2013 / 13:21

Пасяўную кампанію сёлета трэба праводзіць не проста ў аптымальныя тэрміны, а прыйдзецца рабіць гэта імгненна, бо з-за умоў надвор'я значна скараціліся агратэхнічныя тэрміны вяснова-палявых работ.

Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе аб мерах па мінімізацыі наступстваў вясновай паводкі і гатоўнасці да правядзення вяснова-палявых работ.