Рэзідэнцыю «Дразды» можа затапіць

Гэта вынікае са спісу месцаў, якім пагражае падтапленне талымі водамі на сайце Мінгарвыканкама.

12.04.2013 / 15:16

Таксама пад рызыкай затаплення знаходзяцца дамы па вуліцах Якуба Коласа, Багдановіча, Харужай — агулам больш за 80 кропак.

Ратвальнікі сочаць за кропкамі магчымага падтаплення. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

«Нейкія канкрэтныя кропкі зараз вылучыць немагчыма. Але зараз сітуацыя некрытычная, яна не патрабуе ўмяшання ратавальнікаў».

На сайце Мінгарвыканкама размешчаны поўны спіс вуліц і тэлефоны, па якіх можна звярнуцца ў выпадку падтаплення.
Адзіны раён, у якім няма рызыкоўных кропак, — Першамайскі.