Бародзіч падаў рапарт аб сыходзе з пасады старшыні БФСТ «Дынама»

17.04.2013 / 12:59

Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне БФСТ «Дынама» на канферэнцыі 24 красавіка атрымае новага кіраўніка. Генерал-маёр Юрый Бародзіч, таксама які з’яўляецца старшынёй назіральнай рады ЗАТ «ХК «Дынама-Мінск», падаў рапарт на звальненне.

Месца Бародзіча можа заняць генерал-лейтэнант Энвер Барыеў, былы міністр па надзвычайных сітуацыях (2005–2011); надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане (з 2011); член Рады бяспекі краіны; кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Відавочна, што ў гэтым выпадку Энвер Рызаевіч узначаліць і назіральную раду хакейнага клуба-флагмана, мажарытарным акцыянерам якога з’яўляецца БФСТ «Дынама».