У Расіі назапасіліся рэкордныя рэзервы паліва

18.04.2013 / 09:03

Паводле звестак расійскага Мінэнерга, на нафтазаводах і нафтабазах захоўваецца 1,91 млн тон таварнага бензіну. Абсалютны мінімум у 0,805 млн тон быў зафіксаваны 17 мая 2011 года.

Да гэтага часу расійскі рынак нафтапрадуктаў быў збалансаваны. Усе лішкі вытворчасці бензіну адпраўляліся на экспарт нават пасля ўвядзення ў маі 2011 года пошлін на бензін у памеры 90% ад нафтавай.

Рост запасаў бензіну можа паўплываць на цэны. «Лукойл» ужо абвесціў пра іх зніжэнне. Гэта можа мець уплыў і на Беларусь: расійскі бок патрабуе, каб Беларусь экспартавала частку бензіну ў Расію ўзамен за пастаўкі сыравіны на льготных умовах.

СГ