Левыя збіраюцца правесці 1 мая ў Мінску мітынг у абарону працоўных
18.04.2013 / 09:16
Левыя палітычныя сілы Беларусі плануюць сабраць да тысячы чалавек на мітынгу ў абарону правоў працоўных 1 мая ў Мінску.
Пра гэта на
Нагадаем, 12 красавіка «Справядлівы свет», Беларуская партыя «Зялёныя» (БПЗ), Беларуская
Паводле слоў Ухналёва, у заяўцы вызначаны ўдзел пяцісот чалавек, аднак арганізатары разлічваюць, што іх рэальная колькасць дасягне тысячы.«Мы разлічваем прыцягнуць каля тысячы чалавек. Мы рэалісты і разумеем, што больш сабраць наўрад ці ўдасца», — падкрэсліў ён.
Ухналёў зазначыў, што заяўкі на правядзенне аналагічных мітынгаў у парку Дружбы Народаў (плошча Бангалор) таксама падалі Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў і Прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Паводле слоў палітыка, заяўнікі дамовіліся правесці сумеснае мерапрыемства незалежна ад таго, чыя заяўка будзе задаволена.
«Правядзеннем сумеснага мітынга 1 мая мы б хацелі сагітаваць людзей на салідарнае адстойванне сваіх правоў, — сказаў намеснік старшыні «Справядлівага свету».— Чакаць ад сённяшняй беларускай улады паслабленняў, дэмакратычных пераўтварэнняў на карысць працоўных не даводзіцца, таму толькі сумесная барацьба за свае правы можа даць нейкі станоўчы вынік».