Мядзведзеў: Стварэнне Мытнага саюза дасягнула сваёй мэты
18.04.2013 / 12:01
Стварэнне Мытнага саюза дасягнула сваёй галоўнай мэты — Расія, Беларусь і Казахстан у разы павялічылі аб'ёмы ўзаемнага гандлю. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзяў, выступаючы 17 красавіка ў Дзярждуме.
«Вядома, ёсць выдаткі, але мы свядома пайшлі на такую інтэграцыю, каб стварыць новую эканамічную прастору. І для Расіі, і для Казахстана, і для Беларусі стварэнне Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы прывяло да павелічэння тавараабароту, прычым узаемнага тавараабароту. І пастаўкі нашых тавараў, і пастаўкі іх тавараў на нашы рынкі — гэта менавіта тая мэта, якую мы хацелі дасягнуць».
Гаворка ідзе не пра некалькі працэнтаў, а пра 15—30-працэнтны рост, падкрэсліў расійскі прэм'ер.