19 красавіка — «Еду ў Магадан»: прэзентацыя кнігі Аліневіча

Управа Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3). 18.00.

18.04.2013 / 16:15

Кніга палітвязня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» уяўляе сабой турэмны дзённік, напісаны ў следчым ізалятары КДБ («Амерыканцы»). Акрамя таго, у кнігу ўвайшлі артыкула Ігара, дзе ён разважае пра палітычную сітуацыю ў Беларусі, сістэму правасуддзя, палівязняў. У прэзентацыі возьмуць удзел былыя вязні «Амерыканкі», бацькі Ігара Аліневіча, сябры, паплечнікі, сваякі палітвязняў.

Прэзентацыя кнігі пройдзе 19 красавіка а 18.00 на сядзібе Партыі БНФ (Мінск, Чарнышэўскага, 3).