Землятрус у Кітаі: 72 чалавекі загінулі, пацярпелі мінімум 600 чалавек

20.04.2013 / 09:28

Колькасць ахвяр землятрусу ў кітайскай правінцыі Сычуань вырасла да 72, па апошніх дадзеных, пацярпелі прынамсі 600 чалавек.

Землятрус магнітудай 7.0 пачаўся каля 8 раніцы па мясцовым часе (5 раніцы Мінск), калі многія яшчэ спалі. Яго ачаг быў на глыбіні каля 12 кіламетраў. Паведамляецца, што штуршкі адчуваліся ў размешчаным у некалькіх сотнях кіламетрах на ўсход мегаполісе Чунцын, дзе пражываюць 30 млн чалавек.