Гандбол. Сяргей Бябешка сыходзіць з мінскага «Дынама»

22.04.2013 / 11:17

Па заканчэнні сезона Сяргей Бябешка складзе паўнамоцтвы галоўнага трэнера гандбольнага мінскага «Дынама», кантракт з якім у яго дзейнічае да 31 мая. Рашэнне прынята ў панядзелак раніцай паводле ўзаемнай згоды ўкраінскага спецыяліста і кіраўнікоў клуба.

Трэнерскую кар’еру Бябешка мае намер працягнуць на радзіме, дзе ён узначаліць запарожскі «Матор», з якім ужо падпісаны папярэдні кантракт.

На ролю пераемніка Бябешкі ў кіраўніцтве «Дынама» разглядаюць некалькіх кандыдатаў з ліку аўтарытэтных беларускіх і замежных трэнераў.
Імя будучага дынамаўскага трэнера ў клубе абяцаюць назваць ужо на гэтым тыдні, паведамляе Прессбол.
Сяргей Бябешка быў прызначаны галоўным трэнерам «Дынама-Мінск» у снежні 2009 г.
Пад яго кіраўніцтвам «Дынама» тройчы выйгравала залатыя медалі чэмпіянату краіны (2010, 2011, 2012), двойчы гуляла ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў, а сёлета прабілася ў 1/8 фіналу.

У чэмпіянаце краіны «Дынама» цяпер дзеліць першы радок са СКА, каманды маюць 31 бал і, відаць, лёс залатых медаляў вырашацца ў апошнім туры, 22 мая, у очным процістаянні.

nn.by