Латушка абмеркаваў з дарадцам прэзiдэнта Францыi самiт Усходняга партнёрства ЕС у Вільні

23.04.2013 / 09:27

Пасол Беларусi ў Францыi Павел Латушка 22 красавiка сустрэўся з дыпламатычным дарадцам прэзiдэнта Францыi Фаб’енам Пенонам.

У ходзе сустрэчы адбылося зацiкаўленае абмеркаванне пытанняў развiцця беларуска-французскага супрацоўнiцтва з улiкам падыходаў, выказаных прэзiдэнтам Францыi Франсуа Аландам падчас цырымонii ўручэння даверчых грамат новым паслом Беларусi.

У час гутаркi была адзначана ўзаемная зацiкаўленасць у актывiзацыi супрацоўнiцтва Беларусi i Францыi ў эканамiчнай сферы, а таксама развiццi супрацоўнiцтва ў сферы культуры.

Пасол Беларусi праiнфармаваў дыпламатычнага дарадцу прэзiдэнта Францыi аб сумесных беларуска-французскiх праектах i мерапрыемствах у эканамiчнай сферы, якія плануюцца на найбліжэйшы час.

Асобная ўвага падчас сустрэчы была нададзена праблематыцы развiцця адносiн памiж Беларуссю i ЕС, а таксама пытанням падрыхтоўкi да самiту Усходняга партнёрства ЕС, правядзенне якога запланавана на лiстапад у Вiльні.