Маладая дзяўчына падманула складаную сістэму кантролю «БелСвісБанка»
Следчы камітэт пачаў новыя крымінальныя справы па факце буйнога крадзяжу сродкаў у ЗАТ «БелСвісБанк».
23.04.2013 / 10:22
Як высветлілася, маладая
У пачатку 2013 года Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да
Праз тры месяцы пасля пачатку расследавання Следчы камітэт высветліў, як гэта стала магчымым. Асноўныя аргвысновы будуць пазней, але папярэднія вынікі расследавання не вельмі суцяшальныя.
Як адзначаюць у Следчым камітэце, нягледзячы на тое, што расследаванне яшчэ не завершанае, ужо цяпер можна зрабіць выснову аб неналежнай сістэме кантролю за абаротам наяўных сродкаў, якая існавала ў банку. Працэдура была вельмі складаная, але неэфектыўная. Для крадзяжу буйных сум грошай патрабавалася толькі падрабіць пару паперак, што і зрабіла падазраваная, даўшы следчым нагоду інкрымінаваць ёй здзяйсненне злачынства і па ч.1 арт. 427 Крымінальнага кодэкса Беларусі (службовы падлог).
Паводле дадзеных следства, маладая дзяўчына 10 кастрычніка 2012, каб выкрасці з банка грошы, проста не ўнесла грашовыя сродкі, атрыманыя ёю ў гэты ж дзень ад іншых касіраў банка. Затым з мэтай утойвання крадзяжу яна склала і выдала дакумент, які дае права на перадачу наяўных з касы банка. Так яна склала кантрольны ліст прынятых і выдадзеных каштоўнасцяў, паводле якога не перадавала больш за мільярд рублёў і не прымала 50 тысяч даляраў у якасці падмацавання ў касу ад іншага касіра. Гэтыя дакументы дзяўчына падала адпаведным службовым асобам ЗАТ, якія ажыццяўляюць наступны кантроль за рухам наяўных сродкаў. Самае дзіўнае, што такая немудрагелістая камбінацыя прайшла вельмі ўдала, што і дазволіла маладой і зусім не спрактыкаванай дзяўчыне вынесці з банка буйную суму грошай.
На жаль, у самім банку адмовіліся патлумачыць, як стаў магчымым такі крадзеж і што было зроблена, каб такое не паўтарылася.