Абарванае жыццё Міхала Шарамета
23.04.2013 / 10:44
Дарагія сябры, трагічны выпадак абарваў жыццё сумленнага беларуса, шчырага патрыёта незалежнай Беларусі, нашага сябра Міхала Шарамета. Дозвольце праз нашу газэту выказаць сардэчныя спачуванні родным і блізкім і памаліцца за ягоную душу:
Божа, які заўсёды літуешся і прабачаеш, пакорна просім Цябе, не аддавай у моц непрыяцеля і не забывай ніколі душы слугі твайго Міхала, якога Ты сёння паклікаў з гэтага свету, але загадай святым Анёлам завесці яго ў нябесную Айчыну, а паколькі гэтая душа верыла і давярала Табе, няхай не церпіць пакаранняў пекла, але атрымае шчасце вечнае.
Змілуйся, Пане, над душою Твайго слугі Міхала, за якога мы молімся, з пакораю молячы аб Тваёй міласэрнасці, каб яна, ачышчаная, дасягнула вечнага адпачынку.
Прымі, Пане, нашыя малітвы за душу твайго слугі Міхала. Калі засталіся на ёй грахі, учыненыя на зямлі, няхай іх ласкава знішчыць міласэрнасць Твая. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Скаўты і краязнаўцы Малога Палесся, сем’і Аляхновічаў і Пушкіных. Крупкі, Бобр