Буйное ДТЗ у Гомелі: МАЗ выехаў на сустрэчную, сутыкнуўся з двума мікрааўтобусамі і ўрэзаўся ў слуп

23.04.2013 / 10:44

Кіроўца грузавога аўтамабіля «МАЗ» пацярпеў у ДТЗ, якое здарылася ў Гомелі 22 красавіка на вуліцы Барыкіна.

Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, «МАЗ», што належыць будаўнічаму ўпраўленню № 107 ААТ «Гомельпрамбуд», якім кіраваў 32-гадовы, выехаў на паласу сустрэчнага руху, закрануў два мікрааўтобусы, а затым урэзаўся ў асвятляльную апору і перакуліўся. Кіроўца «МАЗа» аказаўся заціснутым у дэфармаванай кабіне.

Таксама механічныя пашкоджанні атрымалі аўтамабілі «Фальксваген-Каравела» і «Мерседэс-Спрынтар».

Кіроўца МАЗа быў дэблакаваны і перададзены работнікам хуткай. З папярэднім дыягназам «Адкрыты пералом правай нагі, закрытая чэрапна-мазгавая траўма, політраўма мяккіх тканак» ён дастаўлены ў бальніцу. Іншыя ўдзельнікі ДТЗ не пацярпелі.