У Мінску загінуў пешаход, які перабягаў дарогу на Чкалава

23.04.2013 / 10:54

Наезд на пешахода здарыўся 22 красавіка ў 21.05. на вуліцы Чкалава ў раёне дома №3.
Мужчына 1954 года нараджэння пераходзіў васьміпалосную праезную частку злева направа па ходзе руху аўтамабіля за 50 метраў ад падземнага пешаходнага пераходу. У чацвёртай паласе руху на яго ўчыніў наезд "Фальксваген-Мультывэн", які ехаў у бок вуліцы Маскоўскай. Ад атрыманых траўм пешаход памёр на месцы ДТЗ.

Паводле слоў 26-гадовага кіроўцы, пешахода ён заўважыў толькі ў сваёй паласе, паспрабаваў вывернуць руль улева і затармазіць, але наезду пазбегнуць не ўдалося.

Кіроўца быў прышпілены рэменем бяспекі, меў пасведчанне адпаведнай катэгорыі. Медыцынскі агляд паказаў, што ён быў цвярозы.

У дачыненні да кіроўцы распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што мела вынікам па неасцярожнасці смерць чалавека).