За партрэт Статкевіча Павел Вінаградаў асуджаны на 12 сутак

23.04.2013 / 11:07

23 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да лідара моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» — «Zмена» Паўла Вінаградава. Грамадскі актывіст пакараны 12 суткамі адміністрацыйнага арышту.

Паўлу ставіўся ў віну ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Суддзя дазволіла прысутнічаць толькі жонцы Вінаградава Святлане і міліцыянерам-сведкам.

Нагадаем, што ў нядзелю, 21 красавіка, на станцыі метро «Няміга» быў вывешаны партрэт палітвязня Міколы Статкевіча і бел-чырвона-белы сцяг. У панядзелак Павел быў затрыманы.

Жонка Паўла Вінаградава Святлана ля будынка суда. Толькі яе пусцілі на працэс.

Акцыя 21 красавіка ля станцыі метро «Няміга».

Настасся Храловіч