Сумар: Праблемы са збытам прадукцыі набываюць пагрозлівыя памеры
23.04.2013 / 11:29
Затаваранасць прадукцыяй некаторых прадпрыемстваў Берасцейскай вобласці набывае пагрозлівыя памеры. Пра гэта заявіў старшыня вобласці Канстанцін Сумар на пасяджэнні аблвыканкама 22 красавіка, паведамляе БелТА.
Адной з асноўных прычын негатыўнай тэндэнцыі з’яўляецца вялікая затаваранасць складоў. З паведамлення старшыні Берасцейскага гарвыканкама Аляксандра Палышанкова, складскія запасы на Берасцейскім электрамеханічным заводзе складаюць 1137%, панчошнага камбіната — 380%, завода «Брэстсельмаш» — 320%, «Цветатрон» — 251%, «Белалка» — 120%. Нарошчванне вытворчасці ў існых варунках, на думку кіраўніка адміністрацыі горада, можа негатыўна адбіцца на
Спыненне працы на прадпрыемстве не выхад з сітуацыі, якая склалася, перакананы Канстанцін Сумар. «Так можна загубіць прадпрыемства. Для кожнага трэба выпрацаваць свайго роду дарожную карту, дзе будуць пакрокава прапісаныя ўсе дзеянні. Прадукцыю трэба ўмець прадаць з карысцю, пра гэта ў пасланні казаў і прэзідэнт краіны. Але перш чым рэалізаваць, трэба яе вырабіць», — адзначыў губернатар.
Прычын затаваранасці складоў некалькі: гэта і затрымкі з разлікамі за ўжо пастаўленую прадукцыю, і дэмпінгаванне канкурэнтаў. Так, у гэтым годзе продаж вырабаў Берасцейскага панчошнага камбіната ў сеткі прадпрыемстваў аблспажыўсаюза знізілася на 25%, праз сістэму Мінгандлю — на 34%. Са слоў дырэктара берасцейскай «панчошкі» Таццяны Маторын, насельніцтва аддае перавагу таннае імпартнае айчыннаму.
Баранавіцкі завод «Атлант» у першым квартале скараціў выпуск кампрэсараў на 87%, напалову ад запланаванага знізілі вытворчасць аўтаагрэгатны завод і завод станкапрыладаў, паведаміў старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі.