Вуліцы Гомеля затапляе Сож — фотафакт

23.04.2013 / 11:50

З вечара 22 красавіка на вуліцы Палявой у Гомелі пачаў дзяжурыць пост МНС.

Рака Сож разлілася і затапіла канец вуліцы і аўтобусны прыпынак. Машына МНС дзяжурыць на выпадак пажару на затопленым участку вуліцы і іншых надзвычайных здарэнняў.

Пакуль аўтацыстэрна можа даехаць да дамоў, адрэзаных вадой, але хутка, калі вада будзе прыбываць, ратавальнікам давядзецца перапраўляцца на затоплены ўчастак на лодцы і гэткім жа чынам дастаўляць па вадзе жыхароў вуліцы.