Штрафы за нясвоечасовае праходжанне тэхагляду могуць вырасці ўдвая
23.04.2013 / 12:04
«Белтэхагляд» ініцыюе павелічэнне адміністрацыйнай адказнасці аўтаўладальнікаў за несвоечасовае праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду, паведамілапрэс-сакратар прадпрыемства Таццяна Пашкевіч.
Яна ўдакладніла, што прадстаўнікі прадпрыемства прапанавалі ўнесці змены ў ч. 5 арт. 18.12 КоАП, якія прадугледжваюць павелічэнне памеру штрафу за несвоечасовае праходжанне дзяржтэхагляду ўдвая да чатырох базавых велічынь, а для легкавых аўтамабіляў, якія выкарыстоўваюцца для камерцыйных перавозак пасажыраў, — да дваццаці (цяпер 1 базавая велічыня складае 100 тыс. рублёў).
«Колькасць транспартных сродкаў з няпройдзеным тэхаглядам на беларускіх дарогах гэтай вясной выклікае трывогу», — адзначыла Таццяна Пашкевіч.