Сілы Асада штурмам узялі адно з прадмесцяў Дамаска, сотні забітых

23.04.2013 / 12:06

Задакументавана смерць 108 чалавек, маглі загінуць яшчэ некалькі соцень. Такі вынік захопу сіламі, вернымі сям’і Асадаў, прадмесця Дамаска Дждэйдэт аль-Фадэль, паведамляе Ройтэрз са спасылкай на сірыйскіх праваабронцаў. Асноўныя зверствы ўчынілі ўдзельнікі ваенізаванай міліцыі «шабіха» і спецслужбы Ваенна-паветраных сілаў краіны, якія камплектуюцца з ліку алавітаў — рэлігійнай групы, з якой паходзяць і Асады.

СГ