Пад Вільняй плануюць адкрыць самы вялікі ў краінах Балтыі прадуктовы рынак
23.04.2013 / 12:21
Гарунайскі рынак, які называюць найбуйнейшым рэчавым рынкам ва Усходняй Еўропе, прыходзіць і на прадуктовы рынак. Тут плануецца стварыць самае вялікае ў Літве і рэгіёне Балтыйскага мора месца гандлю сельскагаспадарчых тавараў і прадуктаў, паведамляе Delfi.
На будучым рынку пакупнікам плануецца прапаноўваць садавіну і гародніну, малочныя прадукты, свежае мяса, рыбу і іншыя мясныя і рыбныя прадукты, хлеб, цукеркі, печыва, кандытарскія вырабы. Пакуль невядома, калі адкрыецца гэты рынак.
Рэчавы рынак у Гарунах (Гарунай) пад Вільняй — найбуйнейшы ў краінах Балтыі. Наша Ніва пісала пра яго тут