Прэзідэнт ФРГ: Мне б хацелася, каб палітычная сітуацыя ў Беларусі змянілася

23.04.2013 / 12:30

У сваім звароце да Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Ёахім Гаўк заклікаў краіны Ўсходняй Еўропы захоўваць правы чалавека. Ён выступіў за дэмакратычныя рэформы ў Беларусі і за незалежнасць Косава.

«Правы і свабоды не толькі павінны быць замацаваны на паперы, яны павінны дзейнічаць на практыцы», — заявіў Гаўк 22 красавіка на сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу.

Гэта тычыцца як заходнееўрапейскіх, так і ўсходнееўрапейскіх краін, адзначыў прэзідэнт ФРГ. На яго думку, не павінна быць «двайных стандартаў» ні на захадзе, ні на ўсходзе Еўропы.

Гаўк зьвярнуўся да краін, якія ўваходзяць у РЕ, з заклікам не забывацца пра інтарэсы грамадзянскай супольнасці ў дзвюх еўрапейскіх краінах, якія пакуль не з'яўляюцца сябрамі гэтай арганізацыі, — у Беларусі і Косаве.

«Мне б хацелася, каб палітычная сітуацыя ў Беларусі змянілася настолькі, каб можна было усур’ёз абмяркоўваць уступленьне краіны ў Раду Еўропы»

. Гэта можа адбыцца, калі ў Беларусі адменяць смяротнае пакаранне, адпусцяць на волю палітвязняў і правядуць дэмакратычныя рэформы.