Рубель сёння ўмацаваўся да еўра
23.04.2013 / 12:48
Па выніках таргоў на адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 23 красавіка беларускі рубель умацаваў свае пазіцыі ў адносінах да еўра і расійскага рубля.
Так, еўра патаннеў сёння на Br30 да Br11 230 за 1 еўра (22 красавіка — Br11 260 за 1 еўра).
Курс расійскага рубля таксама некалькі аслабеў — зніжэнне на Br0,5 да Br272,5 за 1 расійскі рубель (22 красавіка — Br273).
Курс даляра не змяніўся і застаўся на ўзроўні Br8 620 за $1.