Беларусь наведае парламенцкая дэлегацыя Сінгапура

23.04.2013 / 13:39

Парламенцкая дэлегацыя Сінгапура будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі з 25 па 28 красавіка.

Узначальваць дэлегацыю будзе спікер парламента Сінгапура Халіма Якаб. Запланаваныя яе сустрэчы ў абедзвюх палатах нацыянальнага сходу Беларусі.

Апрача таго, праграмай візіту прадугледжана наведванне беларускага Парка высокіх тэхналогій, ЗАТ "Мілавіца", Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.