Рэканструкцыя нацыянальнага аэрапорта Мінск будзе сёлета завершана

Пра гэта заявіў 23 красавіка журналістам у Мінску віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Калінін, які сёння ўзяў удзел у адкрыцці выстаў «ТІБО» і «СМІ ў Беларусі».

23.04.2013 / 14:05

Паводле яго слоў, да чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску вясной 2014 года, аэрапорт будзе прыведзены «ў сучасны выгляд як знешне, гэтак і функцыянальна». У прыватнасці яго аснасцяць новым сучасным абсталяваннем. Апрача таго, паведаміў Калінін, урад працягвае пошук інвестара для будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы і новага міжнароднага тэрмінала.

Нагадаем, выступаючы 19 красавіка з пасланнем парламенту і народу, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што, хаця нацыянальны аэрапорт Мінск і адпавядае сусветным стандартам, гэта «не самы лепшы аэрапорт у свеце».