Бюджэт Беларусі ў першым квартале выкананы з прафіцытам у 3,5% ВУП
26.04.2013 / 08:25
Бюджэт Беларусі ў першым квартале 2013 года выкананы з прафіцытам у 4,3 трлн. рублёў, што складае 3,5% да ВУП, паведаміў напрэс-канферэнцыі 25 красавіка ў Мінску першы намеснік міністра фінансаў Уладзімір Амарын.
Паводле яго слоў, паступленні ў бюджэт склалі 43,5 трлн. рублёў, расходы кансалідаванага бюджэту — 39,2 трлн. рублёў.
Як падкрэсліў Амарын, выкананы ўсе параметры эканамічнай бяспекі ў галіне ўнутранага і знешняга доўгу. Агульны дзяржаўны доўг складае менш як 24% ад ВУП пры межавым значэнні 45%, устаноўленым у Беларусі.