Капрылес патрабуе адмены выбараў у Венесуэле

26.04.2013 / 09:32

Лідар апазіцыі Венесуэлы Энрыке Капрылес мае намер патрабаваць у Вярхоўным судзе краіны адмены вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія 14 красавіка выйграў пераемнік Уга Чавэса Нікалас Мадура.

Выступаючы па апазіцыйным тэлеканале, Капрылес таксама заявіў, што ён байкатуе пералік галасоў,

паколькі, на яго думку, аўдыт павінен тычыцца не толькі бюлетэняў, але і актаў, у якіх распісваюцца выбаршчыкі пасля галасавання і адначасова пакідаюць свае адбіткі пальцаў,
аднак Нацыянальная выбарчая рада не збіраецца дапускаць прадстаўнікоў апазіцыйнага выбарчага штаба да гэтых актаў.

«У гэтых умовах аўдыт губляе сэнс, і мы адмаўляемся ад удзелу ў ім», — адзначыў Капрылес.

Капрылес, які прайграў Мадуры 1,6% галасоў, раней абвінаваціў урад у тым, што ён скраў у яго перамогу для таго, каб вышэйшую пасаду ў краіне заняў пераемнік Чавэса.

Па афіцыйных падліках, Мадура, які выконваў абавязкі прэзідэнта пасля смерці Чавэса, атрымаў на выбарах красавіку 14 50,7% галасоў, тады як Капрылес - 49,1%.