Ратавальнікі спазніліся на пажар у бальніцы пад Масквой з-за закрытай пераправы
26.04.2013 / 09:46
Пажарныя не змаглі своечасова даехаць да ахопленай агнём псіхіятрычнай бальніцы ў падмаскоўным пасёлку Раменскім з-за закрытай рачной пераправы. Ратавальнікі патрацілі на дарогу гадзіну замест 20 хвілін.
Бліжэйшая да бальніцы пажарная частка знаходзіцца ў 42 кіламетрах. У пасёлак да гэтага часу немагчыма было трапіць напрамую з Дзмітраўскай шашы і закрытую пераправу прыходзіцца аб'язджаць праз Дзмітраў.
Пазней кіраўнік падмаскоўнага ўпраўлення МНС Ігар Панін растлумачыў, што пераправу развялі з-за паводкі. «Пераправа не разбурана, яна была разведзеная ў сувязі з тым, што паднялася вада», — дадаў ён.
Пажар ў псіхіятрычным шпіталі адбыўся ўначы 26 красавіка. Загінула 36 чалавек. У той жа час РІА Навіны са спасылкай на МНС паведамляе пра 38 загінулых.
Па звестках ведамства, у момант пажару ў бальніцы знаходзілася 38 пацыентаў і трое супрацоўнікаў установы. Выратавацца ўдалося толькі тром: медсястры і двум хворым.
Многія пацыенты загінулі ў сне.
Пакуль ратавальнікам удалося знайсці целы 13 чалавек.