Пяць прэзідэнтаў ЗША разам на адным фота — фотафакт

26.04.2013 / 10:33

Джымі Картэр, Біл Клінтан, Джордж Буш-старэйшы, Джордж Буш-малодшы і Барак Абама.

Пяць прэзідэнтаў ЗША сабраліся разам на адкрыцці Буш-цэнтра (прэзідэнцкая бібліятэка і даследчыцкі блок) у Даласе (штат Тэхас).

На пярэднім плане: справа сядзіць Джордж Буш-старэйшы (быў прэзідэнтам у 1989–1993) і стаіць Джымі Картэр (1977–1981).

Стаяць (пасярэдзіне) Біл Клінтан (1993–2001), праваруч ад яго Джордж Буш-малодшы (2001–2009) і злева дзеючы прэзідэнт, з 2009 г., Барак Абама.

Картэр, Клінтан і Абама — дэмакраты, бацька і сын Бушы — рэспубліканцы.

У ЗША час знаходжання ва ўладзе адмяжоўваецца двума тэрмінамі.
Вынятак складаў Франклін Дэлано Рузвельт, які ў 1944 г. быў абраны на чацверты тэрмін.

Аднак у 1951 г. (Ф.Д.Рузвельт) памёр у 1945-м, была прынята 22-я папраўка да Канстытуцыі,

якая абмяжоўвала права знаходзіцца ва ўладзе цягам двух тэрмінаў: «каб не было спакусы ўсталявання дыктатуры».

Для Беларусі такое фота пакуль немагчымае. Ад 1994 г. краінай кіруе 19 гадоў адзін і той жа чалавек, які пастаянна «элегантна» перамагае на выбарах.

nn.by