МУС адмаўляецца шукаць узломшчыкаў «Белпартызана» і «Вясны» без заявы
26.04.2013 / 11:05
Інфармацыя пра злачынства, размешчаная на сайтах, пацярпелых ад хакераў, не з’яўляецца падставай для пачатку расследавання.
Пра гэта паведаміў кіраўнік
«Тое, што напісана на сайтах у інтэрнэце, якія не з’яўляюцца афіцыйнымі крыніцамі інфармацыі, не можа быць разгледжана як заява і кіраўніцтва да дзеяння.Таму няхай пацярпелыя бяруць ногі ў рукі, асадку з аркушам паперы, ідуць у РАУС і пішуць заяву. Што гэта яго сайт, што ён з’яўляецца яго ўладальнікам, арганізатарам, рэдактарам ці яшчэ кімсьці. І што яго ўласнасці ці іміджу нанесеная шкода — разбірайцеся, таварышы міліцыянеры, буду чакаць вашага адказу!»
Адзіная заўвага — звяртацца да беларускіх праваахоўнікаў пацярпелыя могуць толькі ў двух выпадках: альбо калі яны з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, альбо калі іх рэсурс размешчаны ў даменнай зоне «by».
Нагадаем, цягам 25 красавіка хакеры ўзламалі сайты «Беларускага партызана» і «Вясны». У выпадку з «Партызанам» хакеры размясцілі на галоўнай старонцы сайта пасланне, у якім патлумачылі свой учынак. На сайце «Вясны» зламыснікі памянялі загалоўкі матэрыялаў на супрацьлеглыя.