Быхаў: помнік Леніну не знеслі, а дэмантавалі для рэканструкцыі

26.04.2013 / 11:16

Як паведаміла начальнік аддзела ідэалогіі Быхаўскага райвыканкама Маргарыта Бацвянкова, помнік дэмантавалі праз яго дрэнны стан.

«Ён рушыўся: плячо адвалілася. Ён пусты ўнутры, а тут яшчэ расколіна пайшла. Пакуль разглядаем варыянты, што будзем рабіць з ім. Магчыма, на рэканструкцыю адправім і паставім у іншым месцы».

У Быхаве, дарэчы, яшчэ адзін помнік правадыру пралетарыяту знаходзіцца каля райвыканкама.

Па словах ідэолага, памяць пра Леніна шунуецца ў раёне, і да гэтага помніка, у тым ліку, пастаянна ўскладаліся кветкі. На месцы ж дэмантаванага Леніна, верагодна, з’явіцца памятны знак кансервава-агароднінасушыльнаму заводу.

1 верасня ў Быхаве пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Да гэтай даты, між іншым, плануюць часткова аднавіць Быхаўскі замак. Магчыма, у горадзе паўстане паркавая зона, дзе збяруць помнікі, якія не маюць сталай прапіскі.

Сяргей Макарэвіч