Лукашэнка накіраваўся ў Хойніцкі раён

26.04.2013 / 11:17

У гадавіну чарнобыльскай катастрофы Аляксандр Лукашэнка выязджае ў Хойніцкі раён Гомельскай вобласці, дзе азнаёміцца з рэабілітацыяй пацярпелых раёнаў Беларусі, а таксама надасць увагу пытанням развіцця аграпрамысловага комплексу і вытворчасці чыстай прадукцыі.

Мяркуецца, што кіраўнік дзяржавы наведае сельгаспрадпрыемства «Судкова», дзе яму паведамяць пра асаблівасці правядзення веснавых палявых работ, вядзенне сельскай гаспадаркі ў пацярпелай зоне.

Запланавана таксама наведванне малочна-таварнага комплексу КСУП «Эксперыментальная база «Стрэлічава» і Палескага вытворчага ўчастка ААТ «Малочныя прадукты».