26 красавіка рубель зноў знізіўся да расійскага
26.04.2013 / 11:19
26 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Беларускі рубель не змяніўся да еўра, але знізіўся і да даляра, і да расійскага рубля.
Курс даляра вырас на Br10 да 8 660 рублёў.
Еўра застаўся на ўзроўні чацвярга - 11.280 беларускіх.
Курс расійскага рубля ўмацаваўся на Br1,5 да 277,5.