Бабруйскі школьнік падарваўся на гранаце

З раненнямі галёнкі ён шпіталізаваны ў мясцовую лякарню.

26.04.2013 / 11:48

Здарэнне адбылося вечарам 25 красавіка. 10-гадовы школьнік патлумачыў, што запал ад гранаты РГД-5 ён знайшоў днём каля свайго дома.

Магілёўская міліцыя пачала праверку па гэтым факце.