Макей напісаў пасланне дзяржсакратару ЗША і перадаў праз амерыканскага пасла

26.04.2013 / 12:34

26 красавіка міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў Часовага паверанага ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Ітана Голдрыча.

Бакі абмеркавалі бягучыя і перспектыўныя пытанні двухбаковага парадку дня, а таксама ўзаемадзеянне Беларусі і ЗША ў шматбаковых фарматах.

У ходзе сустрэчы І.Голдрычу было перададзена пасланне міністра замежных спраў Беларусі дзяржаўнаму сакратару ЗША Дж.Керы,
у якім выкладаюцца перспектывы развіцця беларуска-амерыканскіх адносін.