Дочкі Пуціна і Ельцына не жывуць у Расіі

Дачка першага прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына Таццяна Юмашава і яе сям'я атрымалі аўстрыйскае грамадзянства ў 2009 годзе,

26.04.2013 / 12:33

піша аўстрыйскі часопіс News.

Юмашава, яе муж Валянцін і іх дачка атрымалі грамадзянства яшчэ 26 лістапада 2009 года. Паскорыць працэс дапамагла падтрымка кіраўніка канцэрна Magna Group Гюнтэра Апфальтэра. Пры гэтым, як сцвярджаюць журналісты, іміграцыйныя службы, відавочна, нават не знайшлі часу праверыць, ці жывуць Юмашавы па паказаным аўстрыйскім адрасе. Прэса наведала дом у мястэчку Віндэн за 60 км ад Вены і выявіла пусты струхлелы дамок. Уладальнік хаткі паведаміў, што здаў яго ў арэнду нейкім расійцам.

Дачка цяперашняга прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Марыя, паводле дадзеных замежных СМІ, таксама не жыве ў Расіі. Нідэрландская газета De Telegraaf паведамляла, што яна жыве ў горадзе Варсхотэн з падданым Нідэрландаў Ёрытам Фасэнам.