Журналісты Аляксандр Баразенка і Настасся Яўмен затрыманыя ў Астраўцы

26.04.2013 / 13:09

Незалежныя журналісты Аляксандр Баразенка і Настасся Яўмен затрыманыя днём 26 красавіка ў Астраўцы.

Пра гэта А. Баразенка паведаміў у сваім фэйсбуку.

Затрыманне адбылося ў 13:03. У журналістаў зараз адключаны тэлефон. Іх вязуць у РАУС.

Журналісты рабілі рэпартаж з наведвання лідарамі АГП — Анатолем Лябедзькам, Іванам Круком і Мікалаем Уласевічам — пляцоўкі Астравецкай АЭС.

«Мы паспрабавалі прайсці на пляцоўку АЭС, — паведаміў ucpb.org А.Лябедзька. — На пляцоўку нас не дапусцілі, Шлях заступілі супрацоўнікі КДБ і крымінальнага вышуку, прычым як сталічныя, так і мясцовыя, і з аховы станцыі. Не давалі магчымасці зняць. Журналістаў забралі пісаць пісьмовае тлумачэнне, адабралі камеру».