Ананім «замініраваў» гімназію імя Акрэсціна — фота

29.04.2013 / 13:55

Вучні і супрацоўнікі гімназіі №30, што ў Мінску па вул. Куйбышава, 79/2 былі сёння эвакуяваныя з будынку. Як паведамілі карэспандэнту НН на месцы падзей, сёння з горада паступіў ананімны званок пра тое, што гімназія замініраваная.

Дзяцей вывелі на стадыён. Бацькоў, якія прыехалі іх забіраць, не пускалі праз галоўнага уваход у школьны двор, да стадыёна трэба было ісці ў абыход. Стаяла ачапленне з супрацоўнікаў МНС.

Эвакуявалі людзей спешна: кухары школьнай сталоўкі нават не павыключалі пліты. У двары стаялі пажарная машына, «хуткая» і мікрааўтобус сапёрнай службы.

Каля 13.45 сапёры выйшлі з будынка, пасля чаго ачапленне знялі. Міны, на шчасце, не было.

ГС