Гістарычны аўторак у кнігарні «логвінаЎ» — 7 мая
07.05.2013 / 09:14
Да Дня Перамогі запрашаем на прэзэнтацыю набору плакатаў «Палкаводцы і военачальнікі зямлі беларускай». З удзелам падпалкоўніка запасу, гісторыка Віталя Чырвінскага.
7 траўня (аўторак). Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19-й. Уваход — вольны.
***
Прадстаўленая серыя плакатаў – даніна памяці і павагі да нашых суайчыннікаў, якія на працягу тысячагадовай беларускай гісторыі праз змены дзяржаўнай прыналежнасці (Полацкае княства, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя, Савецкі Саюз) шматлікія войны пранеслі гонар і славу айчыннай зброі.
Дваццаць восем выбітных вайскоўцаў дзеячаў: ад легендарнага князя Ўсяслава Чарадзея да дэсантніка №1 генерала Васіля Маргелава.