Палова ўладальнікаў дарагіх смартфонаў у Беларусі не карыстаюцца інтэрнэтам, а купляюць для іміджу

02.05.2013 / 13:21

Каля 40% пакупнікоў дарагіх мадэляў смартфонаў не карыстаюцца мабільным шырокапалосным інтэрнет-доступам.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу, продажах і абаненцкім абслугоўванні ЗП «Велком» Роберт Дашан на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле дадзеных мабільнага аператара, толькі каля 60% уладальнікаў дарагіх тэлефонных апаратаў выкарыстоўваюць іх для выхаду ў Інтэрнэт.
Астатнія 40% пакупнікоў смартфонаў набываюць іх, хутчэй за ўсё, каб падкрэсліць свой статус і адпавядаць модным тэндэнцыям.

Цяпер доля продажаў смартфонаў на беларускім рынку складае каля 43%.