У Лагойскім раёне згарэў цэх дрэваапрацоўкі — відэа
03.05.2013 / 11:05
Цэх дрэваапрацоўкі згарэў мінулай ноччу ў вёсцы Зялёны Сад Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
Паведамленне аб пажары паступіла ў МНС каля гадзіны ночы. Агонь знішчыў сам будынак, чатыры дрэваапрацоўчыя станкі, два прэсы, піламатэрыялы.
У МНС адзначылі, што меркаваная прычына пажару — падпал.
-