У Баранавічах пенсіянерка звалілася ў калодзеж глыбінёй 12 метраў — фота

Выпадак здарыўся 2 мая

03.05.2013 / 11:12

72-гадовая жанчына звалілася ў калодзеж глыбінёй 12 метраў. Суседка пачула крыкі аб дапамозе і патэлефанавала ў міліцыю. Самога падзення ў калодзеж яна не бачыла.

Работнікі МНС пры дапамозе выратавальнай вяроўкі і пажарнага пояса дасталі жанчыну.

Пасля агляду брыгадай хуткай дапамогі яна была шпіталізавана з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне».