Правайдары будуць абавязаны ўказваць мінімальную хуткасць доступу ў інтэрнэт

03.05.2013 / 13:21

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі распрацавала праект зменаў у правілы аказання паслуг электрасувязі ў частцы якасці паслуг перадачы даных. Гэты дакумент абавяжа інтэрнэт-правайдараў указваць не толькі максімальную, але і мінімальную хуткасць інтэрнэт-доступу,
паведаміў 3 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік упраўлення электрасувязі міністэрства Павел Петрулевіч.

«Канцэпцыя дакумента прадугледжвае, што аператары, якія аказваюць стацыянарны доступ у інтэрнэт, будуць абавязаны ўказваць не толькі максімальную хуткасць, як цяпер, да прыклад «да 1 Мбіт/с» або «да 10 Мбіт/с», але і ўказваць мінімальную хуткасць, дапусцім «ад 512 Кб/с да «1 Мбіт/с», — сказаў прадстаўнік Мінсувязі.

Інтэрнэт-правайдары павінны будуць аказваць паслугі перадачы даных з хуткасцю перадачы даных, якая складае не менш як 70% ад максімальнай хуткасці.
Іншымі словамі, розніца паміж абяцанымі правайдарам мінімальнай і максімальнай хуткасцямі інтэрнэт-доступу не павінна будзе перавышаць 30%.

Паводле слоў Петрулевіча, праект змяненняў быў ухвалены прыблізна два тыдні таму на пасяджэнні грамадскага савета пры Мінсувязі, у які ўваходзяць зацікаўленыя структуры, у тым ліку аператары электрасувязі, галіновыя асацыяцыі. «Праект дакумента падтрыманы аднагалосна. Было яго доўгае абмеркаванне, падчас якога мы змаглі адказаць на ўсе пытанні», — адзначыў ён.

Зараз праект дакумента праходзіць стадыю ўзгаднення, пасля чаго будзе перададзены на зацвярджэнне ва ўрад.