У Гомельскай вобласці трактарыст раз'ехаў жанчыну, якая сядзела на лавачцы
03.05.2013 / 15:24
Бяда здарылася ў вёсцы Боруск Калінкавіцкага раёна. Трактарысту 32 гады.
Трактар, які ехаў па вуліцы, урэзаўся ў слуп, а затым прадоўжыў рух і наехаў на жанчыну, якая сядзела на лаўцы. Ад атрыманай траўмы 54-гадовая пацярпелая памерла на месцы здарэння.
У дачыненні да трактарыста, жыхара вёскі Сырод, распачата крымінальная справа. Пакуль няма звестак пра тое, быў ён цвярозы ці п'яны ў момант аварыі.