Прэзентацыі кнігі «Зоська Верас. Я помню ўсё» у Менску і Полацку — 7 і 8 мая

07.05.2013 / 09:13

У аўторак і сераду у Менску ды Полацку пройдуць прэзентацыі чарговага тома серыі «Гарадзенская Бібліятэка» кнігі «Зоська Верас. Я помню ўсё»

7 мая ў Менску па адрасе: Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (чытальная заля), вул. Кірылы і Мефодзія, 4. Удзел бяруць: укладальнік кнігі Міхась Скобла, Адам Мальдзіс, Арсень Ліс, дырэктарка архіву-музея Ганна Запартыка. Пачатак а 17.00, уваход вольны.

8 мая прэзентацыя кнігі адбудзецца ў Полацку ў гарадскім Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур.

Пачатак а 17-й гадзіне. Уваход вольны.

ПМ