У Бельгіі загарэўся цягнік з хімікатамі, 300 чалавек эвакуіравалі — фота

04.05.2013 / 11:49

У ноч на суботу ў Бельгіі каля гарадка Ветэрэн (Усходняя Фландрыя) сыйшлі з рэек некалькі вагонаў грузавога цягніка. У тых вагонах перавозілі хімікаты. Узнік пажар, давялося эвакуіраваць 300 чалавек, рух на гэтым участку чыгункі парушаны, паведамляе сайт rtl.be.