Велікодная беларуская традыцыя ў амерыканскім горадзе - фотарэпартаж

05.05.2013 / 10:37

Асвячэнне страваў каля царквы, пабудаванай у 1969-1972 гг.

Асвячэнне страваў каля царквы, пабудаванай у 1969-1972 гг.

Унутры царквы.

У горадзе Саўт-Рывэр у штаце Нью-Джэрзі ў суботу ўвечары, 4 мая, каля праваслаўнай царквы сьв. Еўфрасіньні Полацкай сабраліся прыхаджане й непрыхаджаньне на традацыйнае асьвячэньне вялікоднае ежы.
Пры сонечным надвор’і ўрачыстасьць асьвячэньня адбылася на траўніку каля царквы. Уздоўж царкоўнага будынку людзі паставілі кошыкі, напоўненыя чырвонымі яйкамі, бабкамі, мяснымі вырабамі, слоікамі з хрэнам ды запаленымі сьвечкамі.

Настаяцель айцец Міхаіл, у суправаджэньні царкоўнага хору, блаславіў ежу й вернікаў.

Вялікія рэлігійныя сьвяты служаць шмат каму добрай нагодай пабачыцца зь сябрамі й знаёмымі, якія жывуць водддаль, але трымаюцца сваіх традыцыяў і захоўваюць памяць пра край паходжаньня.

Глядзі таксама: У Саўт-Рыверы ўрачыста адзначылі Дзень Волі

Янка Запруднік, фота Ніка Бахара