У Баранавічах забаронены фэст памяці касінераў 1863 года

Баранавіцкі райвыканкам не дазволіў правесці адукацыйна-культурніцкае мерапрыемства пад Мілавідамі.

06.05.2013 / 11:06

Грамадскія актывісты запланавалі фэст памяці на 2 чэрвеня. Сёлета спаўняецца 150 гадоў Мілавідскай бітвы, у якой удзельнічалі паўстанцы Кастуся Каліноўскага і войскі царскай Расіі.

У звароце ў райвыканкам ініцыятары адзначылі, што мерапрыемства ўключае ў сябе ўскладанне кветак да помніка касінерам, выступы гісторыкаў, краязнаўцаў, паэтаў і бардаў.
Таксама была запланаваная прыборка тэрыторыі. Аддзелу культуры райвыканкама актывісты прапанавалі далучыцца да правядзення фэста.
Чыноўнікі адмовілі на падставе таго, што ў той жа дзень на тым жа месцы плануюцца мерапрыемствы… аддзела культуры райвыканкама ў сувязі з 150-годдзем Мілавідскай бітвы.

Дарэчы, па словах аднаго з заяўнікаў Віктара Сырыцы, ужо былі заключаныя ўсе дамовы на абслугоўванне мерапрыемства — з міліцыяй, медыкамі і камунгасам.